Расейцы дэпартавалі беларускіх бычкоў-нелегалаў

Першымі грузавік зь нелегальным грузам з гелікоптэра заўважылі супрацоўнікі адзьдзелу апэратыўнага вышуку Бранскай мытні, якія патрулявалі ў памежным зь Беларусьсю Сураскім раёне.

Неўзабаве машыну зь беларускімі нумарамі спынілі. Яе кіроўцам быў расейскі грамадзянін, які падаў мытнікам неабходныя дакумэнты адносна куплі бычкоў у суседняй Беларусі. Пра гэта паведамляе расейскі інтэрнэт-партал “Наш Брянск”.

Агледзеўшы жывы груз, супрацоўнікі абласнога ўпраўленьня “Россельхознадзора” вырашылі накіраваць бычкоў назад на радзіму. Паводле факту ўвозу тавару не праз КПП распачатая адміністрацыйная справа.