Эўразьвяз спадзяецца на хуткае разьвязаньне справы Аўтуховіча

Сёньня ў Вене на паседжаньні Сталай Рады АБСЭ па выніках справаздачы кіраўніка офісу АБСЭ ў Менску была зроблена заява Эўразьвязу па сытуацыі ў Беларусі.
Эўрапейскі Зьвяз не перастае сьцьвярджаць, што Беларусь мае паважаць фундамэнтальныя свабоды чалавека, – гаворыцца ў заяве Эўразьвязу, якая разьмешчана на сайце амбасады Швэцыi ў Беларусi.

Далей у заяве называецца неапраўдана жорсткім прысуд Арцёму Дубскаму, якога праваабарончая арганізацыя “Міжнародная амністыя” прылічыла сёлета да вязьняў сумленьня.

У заяве таксама гаворыцца пра занепакоенасьць краінаў блёку станам здароўя Мікалая Аўтуховіча і выказана спадзяваньне, што ягоная справа будзе вырашана ў бліжэйшы час.