Радыё Свабода год за годам: 1986

Гісторыя Радыё Свабода ў галасах, уражаньнях і ўспамінах. Аўдыёархіў перадачы “На хвалях Свабоды” (2003-2004).
***

1986

Успаміны супрацоўнікаў і слухачоў пра Чарнобыльскую катастрофу. – Госьць перадачы - а. Аляксандар Надсан – замежны слухач “Свабоды”.– Менскае радыё: Удзел міліцыі ў ліквідацыі наступстваў Чарнобыльскай катастрофы.

1986 год. У Савецкім Саюзе пад кіраўніцтвам новага генсэка Гарбачова пачынаюць адбывацца эпахальныя зьмены. У канцы лютага – пачатку сакавіка адбываецца ХХVII зьезд КПСС. Гарбачоў называе брэжнеўскія часы эпохай застою і настойвае на правядзеньні рэформаў у эканоміцы і на неабходнасьці дэмакратызацыі грамадзтва. У траўні праходзіць зьезд кінэматаграфістаў – з паліцаў вяртаюцца забароненыя цэнзурай фільмы. У жніўні адмяняюцца пляны павароту сібірскіх рэкаў. У кастрычніку адбываецца амэрыканска-савецкая сустрэча ў Рэйк’явіку. У сьнежні з горкаўскай ссылкі вяртаецца акадэмік Сахараў. Набіраюць імпэту перабудова і галоснасьць.

Аднак галоўнай падзеяй году, а для Беларусі мабыць і стагодзьдзя была Чарнобыльская катастрофа...

СЛУХАЦЬ:

Спампаваць

***