Беларусь атрымала транш у 600 мільёнаў даляраў

У Нацыянальны банк Беларусі паступіла больш як 600 млн. даляраў ЗША другога траншу крэдыту Міжнароднага валютнага фонду.
Пра гэта БелаПАН паведаміў начальнік упраўленьня інфармацыі — прэс-сакратар НББ Анатоль Драздоў.

“Сродкі прыходзяць з розных банкаў і працягваюць прыходзіць. Цягам дня чакаецца завяршэнне пералічэньня ўсёй сумы траншу — 679,2 млн. даляраў", — патлумачыў Драздоў.

Нагадаем, 30 чэрвеня Міжнародны валютны фонд заявіў, што павялічыў дапамогу Беларусі да $3,52 мільярдаў пад праграму эканамічных рэформаў. Першы транш у памеры 788 млн паступіў 14 студзеня, а астатнія сродкі будуць пералічвацца ў залежнасьці ад штоквартальных справаздач ураду Беларусі.