Дэклярацыі спрасьцілі

Дзесяцьцю гадамі абмежавала сёньня Палата прадстаўнікоў час, на працягу якога падатковыя органы могуць патрабаваць ад фізычных асобаў прадстаўленьня дэклярацыі “прыбыткаў, маёмасьці і крыніцаў грашовых сродкаў”.
Дэпутаты прынялі ў першым чытаньні зьмяненьні і дапаўненьні ў некаторыя законы, якія тычацца дэкляраваньня прыбыткаў.

Намесьнік міністра па падатках і зборах Аляксандар Дарашэнка патлумачыў, што калі маёмасьць атрымана фізычнай асобай бясплатна ў спадчыну, а таксама празь зьдзелкі, якія не прадугледжваюць правядзеньня разьлікаў, фізычная асоба мае права не паказваць коштаў такой маёмасьці ў дэклярацыі.