Апошняе ў гэтую сэсію паседжаньне Палаты Прадстаўнікоў пачалося са спазьненьнем амаль на дзьве гадзіны. У кулюарах дэпутаты тлумачаць затрымку тым, што не было каму каму весьці сэсію.
Сьпікер Уладзімер Андрэйчанка, адкрываючы паседжаньне, папрасіў прабачэньне за спазьненьне бо меў “дзьве важныя сустрэчы ў кіраўніка дзяржавы” – з дэлегацыяй Вярхоўнай Рады Ўкраіны і кангрэсмэнамі ЗША.
Валеры Іваноў, намесьнік Андрэйчанкі, на чале дэлегацыі Нацыянальнага сходу цяпер знаходзіцца ў Вільні на сэсіі ПА АБСЭ.
Тым часам дэпутаты атрымалі на рукі сьпіс пытаньняў, якія яны павінны разгледзець сёньня.
Сярод шасьці пытаньняў няма пункту пра прызнаньне сувэрэнітэту Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі.