Сідорскі сустрэнецца з Тускам

Сяргей Сідорскі

Рыхтуецца сустрэча кіраўнікоў урадаў Польшчы і Беларусі. Пра гэта заявіў намесьнік кіраўніка ўраду Беларусі Андрэй Кабякоў.

Ён не ўдакладніў, калі можа адбыцца гэтая сустрэча. Кабякоў падкрэсьліў, што “для яе неабходная сур’ёзная падрыхтоўка”.

“Беларусь разглядае Польшчу як важнага інвэстыцыйнага партнэра... Мы гатовыя аказваць неабходную падтрымку сур’ёзным інвэстарам ў рэалізацыі доўгатэрміновых праектаў у Беларусі”, - цытуе словы Кабякова БелаПАН.