Дэлегацыя Вярхоўнай рады Ўкраіны прыедзе да беларускіх калегаў

На паседжаньні Вярхоўнай рады Ўкраіны

Дэлегацыя Вярхоўнай рады Ўкраіны на чале са сьпікерам парлямэнту Ўладзімерам Літвіным будзе знаходзіцца зь візытам у Беларусі 29-30 чэрвеня.

Плянуецца яе сустрэча з кіраўнікамі абедзьвюх палат Нацыянальнага сходу Беларусі. Украінскія і беларускія парлямэнтары абмяркуюць магчымасьці далейшага супрацоўніцтва.

Учора Вярхоўная рада прызначыла на 17 студзеня чарговыя выбары прэзыдэнта Ўкраіны. Уладзімер Літвін адзін з відавочных кандыдатаў на ўдзел у выбарах.