Грамадзкая рада сабралася ў Жодзіне

У Жодзіне пачалося выязное паседжаньне Грамадзкай кансультатыўнай рады пры Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі. Яно прысьвечанае гуманізацыі пэнітэнцыярных установаў.

Жодзіна невыпадкова абранае месцам гэтай сустрэчы. Тут разам знаходзяцца і сьледчы ізалятар, і турма. Апазыцыйны палітык Валеры Шчукін, які адбываў тут пакараньне, сказаў сёньня “Свабодзе”, што ў яго ад Жодзіна засталіся “самыя непрыемныя ўспаміны”.

Сёньняшняе паседжаньне рады — трэцяе. На першым абмяркоўваліся арганізацыйныя пытаньні, на другім — стратэгія разьвіцьця эканомікі Беларусі.