Дашлі пытаньне Бэніце Фэрэра-Вальднэр

Камісарка Эўразьвязу Бэніта Фэрэра-Вальднэр прыяжджае 21 чэрвеня ў Менск і згадзілася адказаць на некалькі пытаньняў нашых слухачоў і чытачоў.

Камісарка Эўразьвязу па замежных сувязях і эўрапейскай палітыцы добрасуседзтва Бэніта Фэрэра-Вальднэр прыяжджае ў Менск 21 чэрвеня з аднадзённым візытам.

Нягледзячы на свой сьцісла запоўнены працоўны графік, спадарыня Фэрэра-Вальднэр папярэдне пагадзілася адказаць на некалькі пытаньняў ад слухачоў Радыё Свабода. Калі ласка, задавайце пытаньні ў камэнтарах - але пасьпяшайцеся: колькасьць пытаньняў і тэрміны іх прыёму абмежаваныя!