Крызіс разьвярнуў перавозчыкаў на ўсход

На 24% скараціўся транзыт праз Беларусь за студзень-красавік 2009 году ў параўнаньні з такім самым пэрыядам летась, паведамляе Міністэрства транспарту і камунікацыяў Беларусі.
“Зьніжэньне аб’ёму транзытных перавозак, перад усім, зьвязана з уплывам усясьветнага фінансава-эканамічнага крызісу, а не з пагаршэньнямі ўмоваў транзыту”, - заявіў начальнік управы зьнешнеэканамічнай дзейнасьці Міністэрства транспарту і камунікацыяў Беларусі Сяргей Нягрэй.

“Сёньня нашыя перавозчыкі павярнуліся ў бок усходу. Актыўна ідуць перавозкі ў Турцыю, Казахстан, Азэрбайджан, Узбэкістан”, - зазначыў Нягрэй.