Паўлічэнка ў адстаўцы

Зьміцер Паўлічэнка

Палкоўнік Зьміцер Паўлічэнка, былы камандзір брыгады спэцназу ўнутраных войскаў, звольніўся зь міліцыі.

Гэта пацьвердзілі ў прэсавай службе ўнутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў. Кіраўнік прэсавай службы Сяргей Кабаковіч сказаў, што З.Паўлічэнка “пайшоў у адстаўку па стане здароўя ў сакавіку. Але ён ня страчвае сувязяў з унутранымі войскамі, у траўні ён браў удзел у пасьвячэньні ў крапавыя бэрэты”. Дзе цяпер працуе Зьміцер Паўлічэнка, спадар Кабаковіч не паведаміў.

Нагадаем, у канцы 2000 году Дзьмітрый Паўлічэнка быў арыштаваны паводле пастановы старшыні КДБ Уладзімера Мацкевіча як асоба, падазраваная ў датычнасьці да зьнікненьняў апазыцыянэраў. За кратамі ён правёў некалькі гадзінаў і быў адпушчаны, паводле зьвестак, на асабісты загад Аляксандра Лукашэнкі. Пасьля выхаду на волю публічна заявіў, што “гатовы выканаць любы загад прэзыдэнта”.

Зьміцер Паўлічэнка знаходзяцца ў сьпісе асобаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЭЗ.