Лукашэнка: Ізраіль нам дапаможа

Аляксандар Лукашэнка разьлічвае на падтрымку Ізраілю ў справе наладжваньня стасункаў з Эўропай і ЗША.

Такую заяву кіраўнік Беларусі зрабіў у часе сустрэчы зь міністрам замежных справаў Ізраілю Авігдорам Лібэрманам.

“Мы будзем удзячныя, калі ваш пэрсанальны ўнёсак, аўтарытэт Ізраілю паслужаць нармалізацыі стасункаў ня толькі з Эўропай, але і з Амэрыкай”, – заявіў Лукашэнка.

“Ізраіль – краіна для нас не чужая, бо там пражывае не адзін дзясятак тысячаў, не адна сотня тысячаў нашых суайчыньнікаў. Лёс гэтых людзей нам неабыякавы”, – заявіў Лукашэнка.

Лібэрман сустрэўся з Мартынавым