Міністрам унутраных спраў прызначаны Анатоль Куляшоў

Анатоль Куляшоў

Генэрал-маёр міліцыі Анатоль Куляшоў прызначаны міністрам унутраных спраў Беларусі.

Анатоль Куляшоў пачынаў працаваць у міліцыі ў крымінальным вышуку опэрупаўнаважаным.

Потым кіраваў міліцыяй Заводзскага раёну Менску, а пазьней працаваў кіраўніком РУУС Фрунзенскага раёну сталіцы.

Ад 2001-га два гады ўзначальваў упраўленьне ўнутраных спраў Гомельскай вобласьці.

2 ліпеня 2003 году Анатоль Куляшоў стаў кіраўніком менскай міліцыі.

Летась 29 жніўня яго прызначылі намесьнікам міністра ўнутраных спраў — кіраўніком крымінальнай міліцыі Беларусі.

Ад 6 красавіка Анатоль Куляшоў выконваў абавязкі міністра ўнутраных спраў пасьля адстаўкі Ўладзімера Навумава.