Зьнік галоўны пажарнік Менску

Сямён Санько

Болей за тыдзень не выходзіць на працу кіраўнік менскай управы МНС Сямён Санько. Паводле некаторых крыніц, галоўны пажарны сталіцы нібыта арыштаваны паводле падазрэньня ў атрыманьні хабару ў вялікім памеры і знаходзіцца ў сьледчым ізалятары КДБ.

Гэтыя ж крыніцы сьцьвярджаюць, што намесьнікаў Сямёна Санько выклікаюць на допыты, а супрацоўнікам менскай управы МНС забаранілі распавядаць пра гэтыя падзеі.

У МНС на пытаньні “Свабоды” адносна лёсу С.Санько адказваць адмовіліся, спаслаўшыся на тое, што кіраўнік прэсавай службы ў адпачынку, а іншыя супрацоўнікі ня маюць паўнамоцтваў кантактаваць з журналістамі.