Сідорскі папярэдзіў камунальнага міністра

Сяргей Сідорскі

Неплацяжы ў сфэры жыльлёва-камунальнай гаспадаркі “недапушчальныя”.

“Заробак ў краіне стабільны, зьніжэньня няма, значыць няма і падставаў для неплацяжоў”, - заявіў кіраўнік ураду Беларусі Сяргей Сідорскі, зьвяртаючыся да міністра ЖГК Уладзімера Белахвостава.

Гэтыя словы прагучалі на паседжаньні Прэзыдыюма Савету міністраў, перадае БелТА.