У Менску адбылося ўшанаваньне памяці ахвяраў трагедыі на Нямізе. 10 гадоў таму 30 траўня падчас цісканіны ў падземным пераходзе на станцыі мэтро “Няміга” загінулі 53 чалавекі.
Пасьля малебну ў Сьвята-Духавым катэдральным саборы родныя загінулых, а таксама тыя, каму ўдалося выжыць, крыжовым ходам накіраваліся да месца трагедыі. Там яны ўсклалі кветкі да памятнага знаку ахвярам трагедыі.
30 траўня 1999 году падчас навальніцы ў пераходзе станцыі мэтро ўзьнікла стыхійная цісканіна, у якой загінулі 53 чалавекі, больш за 160 атрымалі траўмы.
Была пачата крымінальная справа, па якой у якасьці абвінавачаных праходзілі двое супрацоўнікаў менскай міліцыі. Іх вінавацілі ў няпоўным выкананьні службовых абавязкаў пры ахове парадку.
25 сакавіка 2002 году суд прыняў рашэньне спыніць вытворчасьць па гэтай крымінальнай справе ў сувязі з заканчэньнем тэрміну даўнасьці. Родным нябожчыкаў выплацілі кампэнсацыю.