АДС назваў найбольш аб’ектыўных журналістаў

Аб’яднаныя дэмсілы вызначылі двух журналістаў, якія “найбольш аб’ектыўна пісалі пра дзейнасьць АДС”. Гэта Генадзь Кесьнер (газэта “Новы час”) і Сяргей Пульша (БелаПАН).

Іх узнагародзілі вінчэстэрамі для кампутараў. Гэта тое, што паводле прадстаўнікоў АДС, “найбольш патрэбна журналістам”.