І выбары, і кангрэс

Сёньня прэзыдыюм палітрады Аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі прыняў рашэньні аб пачатку працэдуры абраньня адзінага кандыдата ад дэмсілаў на прэзыдэнцкія выбары і аб намеры правесьці ўвосень Кангрэс дэмакратычных сілаў.

Працэдура абраньня адзінага кандыдата ў прэзыдэнты павінна быць зацьверджаная да 1 верасьня. З такой ініцыятывай прэзыдыюм палітрады зьвярнуўся да ўсіх суб'ектаў апазыцыі.