У Маскве пікетавалі за Беларусь

Сёньня ў Маскве каля амбасады Беларусі актывісты руху “Оборона” правялі санкцыянаваны пікет салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі.

10 удзельнікаў акцыі скандавалі: “Жыве Беларусь!”, “Свабоду палітвязьням!” і “Беларусі — свабоду!”.

Таксама ўдзельнікі пікету раздавалі мінакам улёткі з заявай, у якой зьвяртаецца ўвага на “падаўленьне свабодаў у Беларусі”.