У Гомелі будуць судзіць мэдсястру абласнога дома дзіцяці за сьмерць і траўмаваньне паўтарагадовых сясьцёр-блізьнят. Пракуратура Чыгуначнага раёну прад’явіла 29-гадовай мэдсястры канчатковае абвінавачаньне ў неналежным выкананьні абавязку забясьпечваць жыцьцё й здароўе дзяцей. Празь яе недагляд малалетняя дзяўчынка памерла. Апрача таго, мэдсястра наўмысна прычыніла цяжкую траўму другой дзяўчынцы.
Крымінальную справу супраць мэдсястры пракуратура распачала на падставе высноваў судова-мэдычнай экспэртызы.
Яшчэ ў сярэдзіне сакавіка, калі дзяўчатак-блізьнят перавозілі з дому дзіцяці ў шпіталь, адна зь іх памерла ад разрыву печані, выкліканага ўнутраным крывацёкам. На целе ў яе былі сінякі.
Яе сястрычцы, якая мела падобную траўму, у шпіталі зрабілі апэрацыю. Дзяўчынка ачуняла, і яе вярнулі назад у дом дзіцяці.
Абвінавачаная мэдсястра, якая знаходзіцца пад хатнім арыштам, прызналася, што празь недагляд першая дзяўчынка падчас гігіенічнай працэдуры ўпала й стукнулася аб край ванны. Траўма сталася сьмяротнай.
Другая дзяўчынка ў гэты час плакала ў спальні. Паводле сьледзтва, мэдсястра падхапіла яе з ложка і стукнула.
Абедзьве дзяўчынкі нарадзіліся ў лістападзе 2007 году ў Жлобінскім раёне. Летась іх прывезьлі ў Гомельскі абласны дом дзіцяці, бо іхную біялягічную маці пазбавілі мацярынскіх правоў.