Беларусы трымаюць у банках 3 мільярды даляраў

На 29,7 мільёна даляраў павялічыліся ў красавіку ўклады ў замежных валютах насельніцтва Беларусі ў банках.

Пра гэта паведамляцца сёньня ў прэсавым рэлізе Нацыянальнага банку Беларусі. Дэпазыты ў замежнай валюце насельніцтва дасягнулі 3,1 мільярда даляраў. Дэпазыты насельніцтва ў нацыянальнай валюце складаюць 6, 7 трыльёна рублёў.

На пачатак траўня, як паведамляе Нацбанк, агулам уклады насельніцтва дасягнулі амаль 15,6 трыльёна беларускіх рублёў.