Эгіпет: Мубараку пагражае сьмяротнае пакараньне

Экс-прэзыдэнт Эгіпту Хосьні Мубарак

Экс-прэзыдэнту Эгіпту Хосьні Мубараку можа пагражаць сьмяротнае пакараньне, калі будзе даказана, што ён асабіста аддаваў загад страляць у дэманстрантаў, якія патрабавалі яго адстаўкі.

З такой заявай выступіў міністар юстыцыі пераходнага ўраду Эгіпту Абдэль Азіз аль-Гіндзі, перадае Associated Press.

82-гадовы Мубарак цяпер знаходзіцца пад вартай у бальніцы гораду Шарм-аль-Шэйх, куды ён быў зьмешчаны 12 красавіка з падазрэньнем на інфаркт.

Супраць Мубарака вядзецца сьледзтва па справе аб расстрэле пратэстоўцаў, размарноўваньні бюджэтных сродкаў і злоўжываньнем паўнамоцтвамі.