Расейскага праваабаронцу дэпартуюць зь Беларусі

У судзе Кастрычніцкага раёну

Беларускія ўлады высылаюць расейскага праваабаронцу Івана Кандраценку. Ён павінен пакінуць тэрыторыю Беларусі да вечара 29 красавіка.
Кандраценка атрымаў паведамленьне, у якім сказана, што ён занесены ў сьпіс асобаў, чыё знаходжаньне ў Беларусі непажаданае. Аб прычынах нічога не паведамляецца.

Напярэдадні Кандраценка быў затрыманы супрацоўнікамі спэцслужбаў у судзе Кастрычніцкага раёну Менску, дзе ідзе працэс над пяцьцю фігурантамі справы аб масавых беспарадках 19 сьнежня 2010 году.

Раней зь Беларусі быў высланы яшчэ адзін расейскі праваабаронца Андрэй Юраў.