Турэччына злучыць моры новым каналам

Турэччына пабудуе новы канал, які зьвяжа Чорнае і Мармуровае моры. Мяркуецца, што новы канал пройдзе па эўрапейскай частцы Стамбулу.

"Аднойчы Стамбул стане горадам двух мораў, - сказаў прэм'ер-міністар Турэччыны Рэджэп Эрдаган, - згодна з праектам, тут зьявяцца дзьве паўвыспы і адзін востраў".

Чакаецца, што будаўніцтва "Стамбульскага каналу" дазволіць разгрузіць адзін з найбольш карыстаных праліваў у сьвеце – Басфор.