У Індыі пахавалі гуру Саі Бабу

У Індыі ў пахаваньні духоўнага настаўніка (гуру) Саі Бабы ўзялі ўдзел каля паўмільёна чалавек.

У пахаваньні ўзяў удзел прэм'ер-міністар Індыі Манмахан Сінг, вядучыя палітыкі краіны і іншыя вядомыя асобы. Цела гуру было не крэміравана, а пахаванае ў зямлі, што часам робіца ў Індыі ў дачыненьні да рэлігійных правадыроў.

Саі Баба памёр ва ўзросьце 84 гадоў.