«Лукашэнка спаліў шмат мастоў у адносінах з Эўрапейскім Зьвязам»

Алесь Лагвінец

Чаму Аляксандар Лукашэнка наўмысна ідзе на пагаршэньне дачыненьняў з Эўразьвязам, недыпляматычна выказваючыся пра эўрапейскіх палітыкаў? Пра гэта -- бліц-аналіз Алеся Лагвінца, палітоляга, аднаго з кіраўнікоў руху "За Свабоду".

Цыганкоў
: Заявы Лукашэнкі на адрас кіраўніка Эўракамісіі Жазэ Мануэла Барозу паказваюць, што беларускі кіраўнік пакуль яўна не зьбіраецца наладжваць адносіны з Эўразьвязам. Больш за тое, выглядае, што ён наўмысна жадае абвастрыць гэтыя стасункі. Чаму?

Лагвінец: Лукашэнка разумее, што сваімі ранейшымі заявамі і дзеяньнямі ён спаліў шмат мастоў у адносінах з Эўрапейскім Зьвязам. І ў найбліжэйшай пэрспэктыве (і ён гэта сам прызнаваў) яму няма чаго чакаць пазытыўнага ад Эўразьвязу. Таму Лукашэнка можа сабе дазволіць такія выказваньні, якія далёка выходзяць за рамкі прыстойнасьці ў адносінах паміж палітычнымі лідэрамі, на адрас кіраўніка Эўракамісіі, але і таксама на адрас прэзыдэнта Ўкраіны.

Цыганкоў: Яшчэ некалькі дзён таму ў штогадовым пасланьні да парлямэнту Лукашэнка выказваўся зусім па-іншаму. Ён казаў у даволі прымірэнчым стылі, што ў адносінах з Эўразьвязам наступіў тайм-аўт, але ён спадзяецца, што гэта хутка скончыцца. Чым можна патлумачыць такую перамену ў заявах?
Нас, на жаль, яшчэ чакаюць прысуды кандыдатам у прэзыдэнты, яшчэ ня спынены махавік рэпрэсіяў. Таму, я думаю, што на сёньня беларускія ўлады мала на што спадзяюцца ў адносінах з Захадам.

Лагвінец: Трэба ведаць ўвесь кантэкст паводзінаў гэтага палітыка, каб разумець, што часам можа быць імправізацыя, а часам — падрыхтаваныя рэчы. Відавочна, што тое, пра што ён казаў у Палаце Прадстаўнікоў — падрыхтаваны тэкст. Але, сустракаючыся на месцах зь людзьмі, ён часам дае волю свайму ўяўленьню. Таму я б не шукаў тут чагосьці занадта рацыянальнага. Гэта проста ў стылі Аляксандра Лукашэнкі.

Цыганкоў: Калі Лукашэнка казаў пра «тайм-аўт», то прагучалі камэнтары ў тым сэнсе, што гэта ўжо не тайм-аўт, а поўны разрыў. Як вы ацэніце цяперашнюю сытуацыю ў адносінах?

Лагвінец: Калі Лукашэнка гаварыў пра «тайм-аўт», то ён, відавочна, улічваў і магчымае пагаршэньне адносінаў у найбліжэйшы час. Бо нас, на жаль, яшчэ чакаюць прысуды кандыдатам у прэзыдэнты, яшчэ ня спынены махавік рэпрэсіяў. Таму, я думаю, што на сёньня беларускія ўлады мала на што спадзяюцца ў адносінах з Захадам.

Лукашэнка мае такое мысьленьне, што Беларусь знаходзіцца ў асаджанай крэпасьці. Хаця на самой справе гэта выключна вынік ягонай палітыкі. А ўяўленьне Беларусі ў гэтай крэпасьці, калі краіна застаецца сам-насам з праблемамі, якія і былі створаныя Лукашэнкам, — і прыводзіць да такіх заяваў