Гомель: ланцуг памяці ля міліцыі

Сёньня ў Гомелі прадстаўнікі Aб’яднаных дэмакратычных сілаў ладзілі ля абласной управы ўнутраных спраў ланцуг памяці генэрала Юрыя Захаранкі.
Месца выбрана невыпадкова: у Гомельскай ўправе міліцыі Захаранка працаваў доўгі час.

Падчас акцыі актывісты перадалі ва ўправу зварот рэгіянальнай каардынацыйнай рады АДС.

Гаворыць прадстаўнік “Руху “За свабоду”, сябра АГП Уладзімер Кацора:

Уладзімер Кацора
“Нагадалі ім пра тое, што Захаранка тут працаваў, што іхні абавязак дасьледаваць справу пра гвалтоўнае зьнікненьне Юрыя Захаранкі.

Напрыканцы звароту мы пішам, што цяперашнюю ўладу й грамадзянскую супольнасьць Беларусі чакаюць цяжкія выпрабаваньні крызісам. І хацелася б, каб палітычнае жыцьцё ў краіне праходзіла ў цывілізаваным рэчышчы, без уцягваньня некаторымі палітычнымі сіламі органаў правапарадку ў якасьці памагатых у сваіх брудных палітычных справах”.

Міліцыя гэтым разам не затрымлівала ўдзельнікаў акцыі.