Сябры БСДП "Грамада" патрабуюць сабраць зьезд

Старшыня БСДП "Гамада" Анатоль Ляўковіч у інтэрвію галоўнай дзяржаўнай газэце “Советская Белоруссия” выказаў шэраг тэзісаў, не сумяшчальных з займаемай ім пасадай.
Пра гэта гаворыцца ў заяве шэрагу сяброў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі "Грамада".

“Выступаючы ад імя адной са старэйшых дэмакратычных партый на Беларусі, ён скампрамэтаваў тысячы людзей, якія падтрымліваюць і падзяляюць ідэалы свабоды, салідарнасьці і сацыяльнай справялівасьці”, - гаворыцца ў заяве.

Аўтары заявы выказалі “прынцыповую нязгоду з прыватнай думкай Анатоля Ляўковіча, якая “парушае партыйны статут і элемэнтарныя нормы агульначалавечай маралі”. Яны заклікалі правесьці ў найбліжэйшы час пазачарговы зьезд БСДП "Грамада".

Нагадем, у сярэдзіне красавіка ў газэце “Советская Белоруссия” было зьмешчана інтэрвію з А.Ляўковічам пад назвай “Апазыцыя павінна супрацоўнічаць з палітычнай сыстэмай, а не ставіць ёй палкі ў калёсы”.