Хадзіць у лясы забаронена

Берасьцейскі, Гомельскі і Менскі аблвыканкамы забаранілі наведваньне лясоў на сваіх тэрыторыях. Катэгарычна забаронена заходзіць у лясы, а тым больш распальваць вогнішчы.

Забарона ўведзеная па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі,-- паведамляе “Інтэрфакс”. Яна выкліканая сухім надвор’ем і пагрозай пажараў. Дажджоў пакуль не чакаецца.

Бліжэйшым часам такая забарона будзе распаўсюджаная на ўсю тэрыторыю Беларусі.