Дыскусія аб Беларусі адбылася ў Варшаве

Анатоль Лябедзька

У Варшаве прайшоў круглы стол “Лібэралізацыя Беларусі: міт ці рэальнасьць”.

Дыскусія адбылася ў рамках кангрэса Эўрапейскай народнай партыі. На ёй прысутнічалі каля 70 эўрапейскіх дэлегатаў. Беларускі бок на ёй прадстаўлялі Анжаліка Борыс, Вінцук Вячорка, Анатоль Лябедзька, Аляксей Янукевіч.

“Круглы стол паказаў, што ў Эўразьвязе ёсьць краіны, якія лічаць хуткае збліжэньне з афіцыйным Менскам неапраўданым. Яны мяркуюць, што збліжэньне зь Беларусьсю мае адбывацца пры непасрэдным удзеле дэмакратычных сіл. Такой пазыцыі прытрылімваюцца перш за ўсё прадстаўнікі краін паўночнай часткі Эўропы”, -- пракамэнтаваў БелаПАН дыскусію ў Варшаве лідэр АГП Анатоль Лябедзька.

На сёньня заплянаваная сустрэча беларускіх палітыкаў зь міністрам замежных спраў Польшчы Радаславам Сікорскім і кіраўніцтвам міжнароднай камісіі польскага Сэйма.