Актывісты руху “За свабоду” ў Мастах сабралі 230 подпісаў жыхароў прыватнай забудовы. Людзі просяць, каб мясцовыя ўлады адрамантавалі вуліцы і забясьпечылі асьвятленьне.
Пасьля гэтага супрацоўніца райвыканкаму прыйшла даведацца: ці сапраўды людзі падпісвалі калектыўны зварот да ўлады і навошта яны падпісвалі яго? Ініцыятывы зьнізу, якія не арганізаваныя самімі ўладамі, выклікаюць у іх недавер.
Рэгіянальны каардынатар руху “За свабоду” Алесь Зарэмбюк тлумачыць, што ўдзельнікі руху пастанавілі займацца зусім канкрэтнымі справамі — дапамагаць мастаўчанам вырашаць надзённыя праблемы. Подпісы жыхароў раёну, што побач з чыгуначнай станцыяй, актывісты руху перадалі ў Мастоўскі райвыканкам і ў райсавет. Рэакцыя была нечаканай.
Зарэмбюк: “Мяне вельмі зьдзівіла, што ў раёне зьявілася Тацяна Габец з райвыканкаму, з аддзелу камунальнай гаспадаркі, і пачала распавядаць, што я не зьяўляюся ніякім аўтарытэтам уМастоўскім райвыканкаме і нашая арганізацыя, — хоць яна зьяўляецца зарэгістраванай, — яна не прызнаецца мясцовымі ўладамі. Яна пачала казаць людзям: навошта вы падпісвалі, вас „пасодзяць“, калі будзеце яшчэ нешта такое падпісваць”.
Дарэчы, Алесь Зарэмбюк — былы дэпутат Мастоўскага раённага Савету.
Зарэмбюк: “Я прысутнічаў на стыхійным мітынгу, на якім было каля пятнаццаці жыхароў, і быў вымушаны ім тлумачыць, што мы на законных падставах зрабілі гэты зварот”.
Спадарыня Габец патлумачыла мне, што яны атрымалі зварот жыхароў і вырашылі абсьледаваць вуліцы. Я пацікавіўся: ці размаўляла яна з жыхарамі, каб яны пацьвердзілі, што падпісвалі зварот наконт рамонту і асьвятленьня вуліц?
Габец: “Мяне засмуціла само нараджэньне гэтага звароту, разумееце? Людзі самі пішуць, калі што, але яны ніколі ў жыцьці не зьвярталіся, а тут раптам з дому ў дом пачалі хадзіць. Адзін жыхар сказаў: тут хадзілі нейкія падазроныя, зьбіралі, мы падпісалі”.
Супрацоўніца Мастоўскага райвыканкаму ўдакладніла: “Таму — калі ласка, мяне абсалютна не цікавіць ніякі палітычны бок гэтага пытаньня. Мяне цікавіць, каб вырашыць пытаньне вулічнага асьвятленьня і дарожнага пакрыцьця”.
Спадарыня Габец лічыць, што ў цэнтры Мастоў ёсьць нават горшыя вуліцы, чым у раёне чыгуначнай станцыі, але што датычыць асьвятленьня, то яно сапраўды дрэннае і зварот жыхароў меў пад сабой падставы.
Рэгіянальны каардынатар руху “За свабоду” Алесь Зарэмбюк тлумачыць, што ўдзельнікі руху пастанавілі займацца зусім канкрэтнымі справамі — дапамагаць мастаўчанам вырашаць надзённыя праблемы. Подпісы жыхароў раёну, што побач з чыгуначнай станцыяй, актывісты руху перадалі ў Мастоўскі райвыканкам і ў райсавет. Рэакцыя была нечаканай.
Зарэмбюк: “Мяне вельмі зьдзівіла, што ў раёне зьявілася Тацяна Габец з райвыканкаму, з аддзелу камунальнай гаспадаркі, і пачала распавядаць, што я не зьяўляюся ніякім аўтарытэтам у
Яна пачала казаць людзям: вас „пасодзяць“, калі будзеце яшчэ нешта такое падпісваць.