“Наш адказ на крызіс”

Сябры аргкамітэту дзеля стварэньня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі ў рамках пяцідзённай кампаніі “Наш адказ на крызіс” будуць ладзіць раздачу харчаваньня бяздомным каля Сьвятадухавага сабору ў Менску.

Акцыя адбываецца ў гарадах і мястэчках усіх абласьцей Беларусі. Актывісты зьбіраюць рэчы і перадаюць іх у дзіцячыя разьмеркавальнікі і цэнтры занятасьці для людзей, якія засталіся бяз працы. Актывісты аргкамітэту прыбіраюць могілкі, дзе пахаваныя людзі, якія загінулі падчас сталінскіх рэпрэсій, а таксама зьбіраюць подпісы супраць будаўніцтва АЭС.