Кніга Яраслава Раманчука “У пошуку эканамічнага цуду. Урокі для Беларусі” атрымала міжнародную прэмію сэра Энтані Фішара ад Atlas Economic Research Foundation (ЗША).
Кнігу Раманчука журы выбралі болей чым з 80-ці працаў.
Прэмію аўтару ўручаць 24 красавіка ў Лос-Анджэлесе (ЗША).
“Кніга апісвае цякучыя праблемы і прадстаўляе багатую інфармацыю пра тое, як іх можна вырашыць пры дапамозе свабоднага рынкавую. Аўтар дасьледуе шырокі спэктар розных мадэляў правядзеньня рэформаў і дае чытачу магчымасьць самому вырашаць, якая мадэль лепей падыходзіць да ягонай краіны”, - гаворыцца ў адной з адозваў пра кнігу.
Яраслаў Раманчук ужо зьяўляецца ляўрэатам прэміі сэра Энтані Фішара (2006) і ўзнагароджаны Templeton Freedom Award (2007), падкрэсьлівае прэсавая служба Навукова-дасьледчага цэнтру Мізэса.
Atlas Economic Research Foundation (ЗША) - міжнародная арганізацыя, якая яднае ў адну сеткі болей за сотню дасьледчых цэнтраў і ўстановаў адукацыі ва ўсім сьвеце.