Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Плян Раманчука ўлада праігнаравала


Яраслаў Раманчук
Яраслаў Раманчук
Прапановы, якія ўнёс у плян паляпшэньня іміджу Беларусі намесьнік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Яраслаў Раманчук, міністэрства замежных спраў Беларусі ігнаравала. Пра гэта спадар Раманчук сёньня паведаміў “Свабодзе”:

“Я даў свой плян. Ён прынцыпова адрозьніваецца ад таго, што падрыхтаваў МЗС. І сёньня я атрымаў тое, што павінны былі яны зрабіць з улікам маіх прапаноў. Але нічога, па сутнасьці, зь іх ня ўключана.

Я напішу ліст пра гэта Лукашэнку, Сідорскаму і Макею. Гэта — безумоўна“.

Яраслаў Раманчук кажа, што чыноўнікі імкнуцца стварыць яшчэ адну дадатковую структуру:

“Няма разуменьня таго, што ў нас нестандартная сытуацыя. Не такая, калі трэба толькі крыху палепшыць маркетынг. А ёсьць жаданьне нейкім чынам канцэнтраваць у адным органе бюджэтныя, прыватныя і добраахвотныя плыні фінансаў. І каб потым гэты орган усім кіраваў.

Мы ж падыходзім да гэтага пытаньня зусім інакш. Трэба распрацаваць стратэгію краінавага маркетынгу, каб пасьля прапанаваць ураду, як зрабіць, каб наша краіна выглядала зусім інакш у вачах патэнцыйных інвэстараў. Мы прапануем даць больш правоў для вырашэньня гэтага пытаньня прадпрыемствам“.

Група краінавага маркетынгу была створана загадам прэм’ера Сідорскага. Яе ачоліў намесьнік міністра замежных спраў Андрэй Яўдачэнка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG