Актывісты незарэгістраванай арганізацыі “Правы альянс” падалі заяўку на правядзеньне ў Менску 23 красавіка пікету супраць незаконнага гандлю насеньнем опійнага маку.
Пікет плянавалася правесьці на плошчы Бангалор, якая адведзеная менскімі ўладамі для падобных акцый. Мэта пікету – агітацыя моладзі за здаровы лад жыцьця.
Лідэр “Правага альянсу” Юрась Карэтнікаў паведаміў “Свабодзе”, што гарадзкія ўлады не дазволілі акцыю, якая мела б выразна непалітычны характар.