Моладзь ведае, як жыць інакш

Прэзэнтацыя першай у Беларусі канцэпцыі моладзевай палітыкі краіны адбылася сёньня ў Менску. Яе прадставілі выхаванцы навукова-дасьледчага цэнтру Мізэса і клюбу маладых экспэртаў аналітычнага цэнтру “Стратэгія”.

Маладыя экспэрты, выхаванцы Леаніда Заікі і Яраслава Раманчука, далі сваю ацэнку стану сямі, як яны лічаць, найважнейшых для моладзі сфэрах --адукацыі, студэнцкага самакіраваньня, рынку працы, прадпрымальніцтва, жыльля, маладой сям’і і арміі. Яны не абмежаваліся толькі фіксацыяй праблемаў, але і далі мноства прапановаў ураду і грамадзянскай супольнасьці.

Яраслаў Рамачук называе гэтыя прапановы “арыгінальнымі, інавацыйнымі, скіраванымі на тое, каб разьняволіць патэнцыял беларускай моладзі”.