Рымскія карабінэры арыштавалі беларускіх зладзеяў

Італьянскія паліцыянты арыштавалі ўчора ў Рыме двух кіроўцаў турыстычных аўтобусаў зь Беларусі. Супрацоўнік службы бясьпекі гіпэрмаркету зьвярнуў увагу на падазроныя паводзіны 39-гадовага і 35-гадовага замежнікаў у сэкцыі электратавараў.

Абодвух зладзеяў карабінэры схапілі па дарозе да стаянкі аўтобусаў. Іхныя дзеяньні клясыфікуюцца як крадзеж пры абцяжвальных абставінах. Затрыманых у кайданках даставілі ў пастарунах. Суду яны будуць чакаць у няволі.