У Малдове магчымая амністыя ўдзельнікам акцыяў пратэсту

У тэлезвароце да нацыі прэзыдэнт Малдовы заклікаў праваахоўныя органы краіны правесьці агульную амністыю і спыніць усе формы перасьледу ўдзельнікаў акцыяў пратэсту ў Кішынэве 7 красавіка 2009 году.
Масавыя пратэсты ў Малдове арганізавала апазыцыя, якая палічыла абвешчаную перамогу на выбарах мясцовай камуністычнай партыі сфальсыфікаванай. 7 красавіка дэманстрантамі былі захопленыя будынкі парлямэнту і адміністрацыі прэзыдэнта.

Раней Варонін называў пасьля выбарчыя пратэсты спробай дзяржаўнага перавароту.

Учора паводле рашэньня Канстытуцыйнага суду ў Малдове пачалі пералік галасоў, пададзеных на мінулых парлямэнцкіх выбарах.