БХД адмовілі ў рэгістрацыі

Зьезд БХД

Сябры аргкамітэту для стварэньня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі атрымалі адмоўны адказ зь Міністэрства юстыцыі.
Пры канцы лютага заснавальнікі партыі правялі ўстаноўчы зьезд і падалі дакумэнты на рэгістрацыю партыі ў Мін'юст. Пасьля гэтага кожнаму з падпісантаў пачалі тэлефанаваць зь мясцовых ідэалягічных аддзелаў. Некаторых выклікалі ў адміністрацыі па месцы працы і пагражалі звальненьнем, калі вернік не адмовіцца ад свайго подпісу.

Некаторым прапаноўвалі звольніцца на ўласнае жаданьне.

Пасьля гэтага заяўнікі атрымалі лісты, у якіх ім прапаноўвалі адказаць на пытаньні, дзе адбываўся ўстаноўчы сход, хто выступаў на ім і г.д.