Мытнікі забралі ў Алеся Пушкіна кнігі

Алесь Пушкін

Інцыдэнт адбыўся на памежным пераходзе ў Берасьці, калі мастак вяртаўся з Варшавы.

Як паведамляе БелаПАН, мытнікі зьвярнулі ўвагу на Пушкіна за ягоную беларускую мову і павялі яго на агляд, які доўжыўся дзьве з паловай гадзіны. У выніку яны забралі “для вывучэньня” кнігу і часопіс, якія Алесь набыў у Варшаве.