Гомель: “КГБ з працы гоніць…”

Вечарам 10 красавіка ў Гомелі невядомыя вывесілі расьцяжку з тэкстам “КГБ з працы гоніць, Канстытуцыя абароніць?”.
Палатно шырынёй каля пяці мэтраў было прымацаванае да агароджы карпусоў Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Фрацыска Скарыны.

Раніцай расьцяжка зьнікла.

У лютым маладафронтаўцы й актывісты аргкамітэту па стварэньні партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” выйшлі з расьцяжкай з гэткім лёзунгам на плошчу Леніна ў Гомелі.

Тры ўдзельнікі акцыі былі затрыманыя й аштрафаваныя, паведамляе БелаПАН.