Лукашэнка такі сустрэнецца зь Мядзьведзевым

У рамках працоўнага візыту ў Расею Аляксандар Лукашэнка правядзе сустрэчу з расейскім прэзыдэнтам Дзьмітрыем Мядзьведзевым у ягонай падмаскоўнай рэзыдэнцыі Горкі.
Паводле кіраўніка прэзыдэнцкай прэс-службы Паўла Лёгкага, бакі абмяркуюць актуальныя праблемы двухбаковых гандлёва-эканамічных стасункаў.