МЗС Расеі назваў “Усходняе партнэрства” ненатуральным выбарам

Як заявіў на прэсавай канфэрэнцыі для замежных журналістаў у Маскве афіцыйны прадстаўнік расейскага МЗС Андрэй Несьцярэнка, патэнцыйны ўдзел былых савецкіх рэспублік у праграме “Ўсходняе партнэрства” можа падацца “ненатуральным выбарам”, штучным супрацьстаўленьнем Расеі і ЭЗ. Паводле Несьцярэнкі, Масква бачыць у гэтым “пагрозу”.

Расейскі дыплямат таксама спыніўся на ўдзеле Беларусі ў гэтым праекце ЭЗ. Ён падкрэсьліў, што Масква ня можа не заўважаць спробаў Брусэлю ціснуць на яе саюзьніка.