Трагедыя ў Добрушы

Сёньня раніцай у Добрушы маршрутны мікрааўтобус, які кіраваўся ў Гомель, упаў з пасажырамі з моста ў раку Іпуць.
У раённай дзяржаўтаінспэкцыі пацьвердзілі факт гібелі траіх пасажыраў. Пяцярых удалося выратаваць, мэдыкі аказваюць ім дапамогу.
На месцы трагедыі працуе выратавальная тэхніка й вадалазы.

Відавочцы распавядаюць, што на мосце з невядомай прычыны мікрааўтобус збочыў улева, прабіў поручні й зваліўся ў раку.

Вядзецца рассьледаваньне.