Затрымалі Алесю Ясюк

Алеся Ясюк

Супрацоўнікі міліцыі Партызанскага раёну Менску затрымалі актывістку дэмакратычнага руху з Барысава Алесю Ясюк.
Жанчына расклейвала налепкі “Эўрапейская Беларусь”. Яна адмыслова прыехала дзеля гэтага ў сталіцу з Барысава, каб такім чынам адзначыць афіцыйнае сьвята — дзень яднаньня народаў Расеі і Беларусі.

У міліцыі Партызанскага раёну ў жанчыны забралі асабістыя рэчы і паведамілі, што будуць рабіць яшчэ і асабісты дагляд.