Радзькоў ня хоча вяртаньня ЭГУ ў Менск

Міністар адукацыі Беларусі Аляксандар Радзькоў зазначыў, што не бачыць неабходнасьці вяртаньня Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту ў Беларусь.

“Мы не разглядаем пытаньня аб вяртаньні ЭГУ. Да нас не было такой заяўкі. У нас дастаткова ВНУ, якія вырашаюць задачу падрыхтоўкі кадраў, мы не бачым такой неабходнасьці”,-- цытуе РадзьковаІнтэрфакс”.

Ліцэнзія на дзейнасьць ЭГУ ў Беларусі была ануляваная Мінадукацыі ў 2004 годзе. Цяпер гэты ўнівэрсытэт дзейнічае ў Вільні.