Маладафронтаўцамі цікавіцца падатковая

У панядзелак увечары да маладафронтаўцаў Валеры Мацкевіча, Вадзіма Ханяўкі і Міколы Дземідзенкі завітала падатковы інспэктар у суправаджэньні ахоўніка.

Пра гэта паведамляе прэсавая служба “Маладога фронту”.

Інспэктарку Алену Грачыху цікавіла, на якіх падставах маладафронтаўцы знаходзяцца ў кватэры. Хлопцы сказалі, што гасьцююць у гаспадыні кватэры і адмовіліся ад пісьмовых тлумачэньняў.

Пасьля размовы з маладафронтаўцамі інспэктарка апытвала суседзяў.