Акцыя памяці Кастуся Каліноўскага ў Менску

Актывісты незарэгістраванай арганізацыі “Правы альянс” у гадавіну сьмяротнага пакараньня Кастуся Каліноўскага на аднайменнай вуліцы ў Менску наклеілі партрэты Кастуся Каліноўскага з надпісам: “Слава герою!”.

У 15 гадзінаў актывісты запалілі сьвечкі напачатку вуліцы і правялі там мітынг.