Вэстэрн па-жлобінску

Двое невядомых у масках напалі на пошту. Скралі 8 мільёнаў рублёў. Здарэньне адбылося ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласьці.

Злачынцы зьвязалі супрацоўнікаў пошту і скралі грошы, паведамілі Інтэрфакcу ў сілавых структурах. “Ідзе пошук злачынцаў, заведзеная крымінальная справа”.